"... толькі людзі, пакуль яны застаюцца людзьмі, вольныя ствараць і разбураць гісторыю."
Ю. Эвола

"Гісторыя - гэта навука аб людзях у часе."
М. Блок

Мая аўтабіяграфія

Галоўная

Аўтабіяграфія

Граф навуковых інтарэсаў

Студэнтам! - Запампоўкі

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі

Гасцёўня

Спасылкі

Я нарадзіўся 2 чэрвеня 1986 г. у Мінску. Сярэднюю адукацыю атрымаў у СШ №69 (1993-2004 гг.). Яшчэ падчас навучанння ў школе сур'ёзна зацікавіўся гісторыяй, рэгулярна браў удзел у прадметных алімпіядах розных ўзроўняў (у тым ліку - рэспубліканскага). У 2004 годзе паступіў на гістарычны факультэт БДУ. На ўсім працягу навучання спецыялізаваўся па кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага Часу і Сярэдніх Вякоў пад навуковым кіраўніцтвам дацэнта кафедры, кандыдата гістарычынх навук Паўла Алегавіча Лойкі. У кола навуковых інтарэсаў уваходзяць пытанні гісторыі Русі да ХІІІ ст., у прыватнасці - Полацкага княства. Мною распрацоўваліся тэмы пераважна палітычнай гісторыі краю: гісторыя ўлады, дзяржавы і права, мілітарная гісторыя, стасункі з Скандынаўскім рэгіёнам ў Эпоху вікінгаў і г.д. У 2009 г. я абараніў дыпломную працу па тэме "Сістэма ўлады ў Полацкім княстве ў Х-ХІІ стст." і ў ліпені таго ж году паступіў у магістратуру БДУ.

Акрамя таго, з 14 год займаюся спартовымі інтэлектуальнымі гульнямі, з'яўляюся сябрам грамадскай арганізацыі "Беларуская Ліга Інтэлектуальных Камандаў". У розныя гады з'яўляўся гульцом камандаў "Tico" і "Dominion" у рамках юніёрскай лігі, а ў часы студэнцтва - "Сварга". На дадзены момант гуляю ў складзе каманды "Бляха Залатая".

Ад пэўнага часу, у якасці хобі, займаюся музычнай журналістыкай, раблю рэцэнзіі і агляды з канцэртных мерапрыемстваў для беларускага парталу аб цяжкой музыцы "Metalfront".

Используются технологии uCoz